У Данецкай вобласці знайшлі другую «чорную скрыню» самалёта Boeing-777

18.07.2014 / 11:13

У Данецкай вобласці знайшлі другую «чорную скрыню» з самалёта Boeing-777, які ўчора пацярпеў крушэнне ў раёне Тарэза. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на відэааператара.

«Ратавальнікі дастаюць другі бартавы самапісец самалёта малазійскіх авіяліній, які збіты на ўсходзе Украіны», — цытуе 112.ua.

Нагадаем, учора сепаратысты заявілі, што знайшлі адзін з самапісцаў («чорных скрыняў») і перададуць яго ў Расію.

nn.by