Яцанюк: Украіне трэба рыхтавацца да поўнага абмежавання гандлю з Расіяй

18.07.2014 / 12:11

Украінскія вытворцы павінны быць гатовыя да поўнага абмежаванні гандлю з Расіяй у двухбаковым фармаце, праз што яны могуць атрымаць страты ад зніжэння экспарту ў аб'ёме каля 5 млрд долараў.

«Мой прагноз: трэба рыхтавацца да таго, што ў нас будзе практычна поўнае абмежаванне гандлю з Расіяй у двухбаковым фармаце», — заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк 18 ліпеня. Яцанюк падкрэсліў, што ў сітуацыі, калі заходнія краіны ўводзяць санкцыі супраць Расіі і абмежаванні ў двухбаковым гандлі, маюць страты для сваіх краін, няправільна з украінскага боку «думаць, што яно ўсё і так пройдзе».

«Я разумею, што Расія — гэта не адзіны рынак у свеце, куды ўкраінская прадукцыя павінна пастаўляцца. Урад гатовы зрабіць усё, каб мы за кароткі тэрмін дыверсіфікавалі рынак збыту», — адзначыў прэм'ер-міністр Украіны.

Яцанюк таксама паведаміў, што ўжо цяпер многія ўкраінскія кампаніі паспяхова выходзяць на іншыя рынкі збыту, зарабляюць, не пастаўляючы прадукцыю ў Расію.