Налівайчанка: Затрыманыя двое расейцаў, якія, магчыма, збілі малайзійскі самалёт

18.07.2014 / 15:49

Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Валянцін Налівайчанка заявіў, што малайзійскі пасажырскі самалёт быў зьбіты баевікамі ДНР з зэнітна-ракетнай устаноўкі «Бук-5М». Пра гэта ён сказаў сёньня на брыфінгу, паведамляе LB.UA.

Паводле ягоных слоў, зэнітна-ракетны комплекс тэрарыстам паставіла Расея.

«14 ліпеня зьявілася першае паведамленьне, што ў тэрарыстаў ёсьць «Бук», але пацьверджаньня не было. 17 ліпеня, у дзень трагедыі, перадалі баевікам «Бук-5М» з экіпажам, пераправілі каля Сухадольску з Расеі», — адзначыў Налівайчанка.

У той жа дзень тэрарыстам пераправілі з Расеі тры самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Гвоздика».

Налівайчанка паведаміў пра затрыманьне памежнікамі і СБУ двух грамадзянаў РФ на мяжы ў Данецкай вобласьці.

«Абодва з расейскімі пашпартамі, адзін нават з ваенным білетам, дзе пазначана «карэкціроўшчык агню»», — адзначыў ён.