Меркель лічыць пашырэнне санкцый супраць Расіі заўчасным

18.07.2014 / 17:22

Канцлер Германіі Ангела Меркель лічыць, што ўводзіць дадатковыя санкцыі супраць РФ у сувязі з крушэннем Боінга-777 пакуль рана.

Пра гэта яна сказала ў пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Берліне.

Яна заклікала ў пятніцу спачатку вызначыць прычыны крушэння пасажырскага самалёта на ўсходзе Украіны і толькі потым вызначаць, ці ёсць падставы для ўвядзення дадатковых санкцый супраць Расіі.

«Што тычыцца санкцый, я хацела б нагадаць, што з моманту трагедыі не прайшло нават сутак. Цяпер нам трэба пачаць незалежнае расследаванне. Таму не варта спрабаваць рабіць высновы (пра тое, хто вінаваты ў тым, што здарылася) да таго часу, пакуль у нас не будзе доступу да абломкаў самалёта», — сказала Меркель.