Баевікі Мазгавога ўначы пакінулі Лісічанск

Загад выйсці з горада даў палявы камандзір Аляксей Мазгавы.

22.07.2014 / 14:10

Ён патлумачыў сваё рашэнне праз тэлефон для інфармацыйных рэсурсаў, звязаных з тэрарыстамі, нежаданнем падстаўляць мірных жыхароў пад агонь артылерыі.

Лідар самаабвешчанай Луганскай Народнай Рэспублікі адгукнуўся на такое рашэнне Мазгавога ў камюніке, у якім падкрэсліў, што гэта камандзір атрада «Прывід», «аднаго з падраздзяленняў арміі ЛНР», але «не з'яўляецца лідарам апалчэння Луганскай народнай рэспублікі».

Украінскія войскі цягам ночы і ранку працягвалі абстрэл пазіцый баевікоў пад Данецкам і Луганскам.

Каля расійскай мяжы, у раёне Марынаўкі, падраздзяленням мікалаеўскіх дэсантнікаў удалося выйсці з атачэння. Як паведамляюць украінскія СМІ, яны гэта зрабілі з уласнай ініцыятывы, без загаду зверху. 

Сітуацыя ў раёне Марынаўкі—Амвросіеўкі—Снежнага застаецца складанай для ўкраінскіх войскаў, бо яны расціснутыя як у бутэрбродзе між баевікамі і расійскай мяжой. Іх абстрэльваюць з двух бакоў.

СГ