Галаванаў быццам бы ня супраць Вайніловіча
«Гэта прававое пытаньне», — сказаў ён. Мінгарсавет можа вярнуцца да яго разгляду і, ліквідаваўшы парушэньні, зноў накіраваць рашэньне для правядзеньня прававой экспертызы, падкрэсліў міністар юстыцыі Віктар Галаванаў.
23.11.2007 / 15:02
Віктар Галаванаў |
Прычынай адмовы Міністэрства юстыцыі ў станоўчым заключэнні на рашэнне V сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 26 верасня аб перайменаванні вуліцы Станіслава Берсана ў вуліцу заснавальніка Чырвонага касцёла Эдварда Вайніловіча, а таксама прысваенні праектуемым вуліцам імён народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля і канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі стала парушэнне норм заканадаўства. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў.
«Міністэрства разглядае нарматыўна‑прававыя акты, рашэнні мясцовых выканаўчых органаў і Саветаў толькі на прадмет адпаведнасці Канстытуцыі і базаваму заканадаўству. Пытанні мэтазгоднасці іх прыняцця не ўваходзяць у нашу кампетэнцыю», — растлумачыў міністр.
Пры гэтым ён дадаў, што «ў выпадку з рашэннем Мінгарсавета не было захавана заканадаўства».
«Перш чым пераймяноўваць або прысвойваць назвы новым вуліцам, неабходна абмеркаваць гэта з жыхарамі горада, даведацца іх думку, а затым прадставіць у міністэрства неабходныя дакументы. Тое, што такое абмеркаванне праводзілася, у прадстаўленых у Мінюст дакументах названа не было», — сказаў ён.
Віктар Галаванаў абвергнуў інфармацыю, якую распаўсюджваюць некаторыя СМІ, аб тым, што Мінюст вынес адмоўнае заключэнне на рашэнне Мінгарсавета па іншых прычынах.
«Гэта прававое пытанне», — сказаў ён. Мінгарсавет можа вярнуцца да яго разгляду і, ліквідаваўшы парушэнні, зноў накіраваць рашэнне для правядзення прававой экспертызы, падкрэсліў Віктар Галаванаў.
Як паведамлялася раней, з прапановай перайменаваць вуліцу Берсана