У Мінску мужчына пагражаў у парку пнеўматычным пісталетам

30.07.2014 / 09:25

У Мінску затрымалі мужчыну, які пагражаў адпачывальнікам у парку пнеўматычным пісталетам, паведаміла прэс-афіцэр Партызанскага РУУС Ганна Чыж-Літаш.

Затрыманне адбывалася ў лесапаркавай зоне па завулку Клумава. Убачыўшы патрульную машыну, мужчына кінуўся наўцёкі, але праз хвіліну супрацоўнікі міліцыі яго затрымалі. У руках у затрыманага знаходзіўся пнеўматычны пісталет.

Як высветлілася, 31-гадовы мужчына разам са сваёй маці адпачываў у парку і ўжываў спіртное. Неўзабаве да іх падышла сямейная пара і прапанавала пачаставацца рыбай.

Жанчына падзякавала мінакам і ўзяла пачастунак. Рэакцыя сына апынулася процілеглай. Яму прапанова здалася зневажальнай, ён стаў крычаць і дастаў пнеўматычны пісталет. Накіраваўшы зброю ў бок мінакоў і стрэліў. Сам ён распавядае, што ў пісталеце не было абоймы, і стрэлы былі халастыя. Перашкодзіць бядзе дапамагла маці дэбашыра, якая спрабавала спыніць сына.

Ужо ў міліцыі затрыманы распавёў, што пісталет у яго знаходзіцца каля паўгода і носіць ён яго з сабой выключна з мэтай самаабароны. Сваю віну мужчына прызнае, у зробленым раскайваецца.

Высветлілася, што літаральна некалькі дзён таму ён пасварыўся з жонкай і прыстаўляў пісталет да яе галавы, пагражаючы стрэліць.

Жанчына выклікала супрацоўнікаў міліцыі, але муж збег.

Свае ўчынкі мужчына апраўдвае тым, што знаходзіўся ў запоі пасля гадавой кадоўкі. -