Рух па дарозе на Радашковічы абмяжуюць

30.07.2014 / 09:58

Рух на аўтадарозе Заслаўе — Петрышкі — Радашковічы 30 ліпеня будзе абмежаваны з 10.30 да 13.00.

На ўчастку трасы паблізу садовага таварыства «Экспрэс» Мінскага раёна запланавана правядзенне следчага эксперыменту, перадае БелТА. Рух усіх відаў транспартных сродкаў на ім часова будзе абмежаваны ў абодвух напрамках.