Традыцыйны фестываль-кірмаш «Залессе запрашае сяброў!» адбудзецца ў Смаргонскім раёне 16 жніўня

30.07.2014 / 10:00

Тэмай свята сёлета стануць дажынкі: як яны некалі праходзілі ў маёнтку князя М.-К. Агінскага.

Як паведамляе сайт zalesse.by, будзе смачна, цікава і весела: гасцей свята парадуюць музыкі не толькі з Беларусі, але і з Польшчы ды Латвіі. Чакаюць таксама народных майстроў.

На свяце выберуць лепшы падворак.

Фестываль-кірмаш «Залессе запрашае сяброў!» распачнецца 16 жніўня а 12-й гадзіне каля палаца роду Агінскіх.

Арганізатары запрашаюць далучацца музыкаў, народных майстроў і проста зацікаўленых гасцей!