Карла Маркса зашкляць
Алеі, фантаны, лаўкі, крамы, сувэнірныя крамкі, кавярні — такой бачаць архітэктары вуліцу Карла Маркса ў недалёкай будучыні. Ейны адцінак ад вуліцы Валадарскага да вуліцы Леніна будзе закрыты для машын. тут разьмесьціцца зона адпачынку і забавак. А дом №17 і новы будынак, які пабудуюць на месцы гаражоў, злучыць шкляны пасаж.
26.11.2007 / 15:22
вул. Падгорная (цяпер К. Маркса) |
Алеі, фантаны, лаўкі, крамы, сувэнірныя крамкі, кавярні — такой бачаць архітэктары вуліцу Карла Маркса ў недалёкай будучыні. Ейны адцінак ад вуліцы Валадарскага да вуліцы Леніна будзе закрыты для машын. тут разьмесьціцца зона адпачынку і забавак.
— Выбар спыніўся менавіта на гэтай вуліцы не выпадкова, — кажа начальнік архітэктурна‑канструктарскай майстэрні 4 УП «Мінскпраект» Міхаіл Рыбнікаў. — Справа ў тым, што вуліца Карла Маркса зьвявае чыгуначны вакзал і цэнтар гораду. І да таго ж, яна вылучаецца цудоўнай архітэктурай. Гэта будзе цудоўнае месца для адпачынку менчукоў.
Цалкам вуліцу не перабудуюць. Архітэктары плянуюць толькі адрэстаўраваць будынкі. На першых паверхах дамоў разьмесьцяцца кавярні, крамы, а ня офісы
Бадай, самай грандыёзнай часткай перабудовы стане зьяўленьне на вуліцы Карла Маркса… шклянога пасажу. Ён злучыць дом №17