У Расіі забаранілі марш за федэралізацыю Сібіры, вычышчаюць любыя згадкі пра яго з нэту

03.08.2014 / 10:08

Крэмль змагаецца з сепаратызмам ў Расіі. Генпракуратура забараніла Марш за федэралізацыю Сібіры, які меў адбыцца 17 жніўня ў Новасібірску. Заблакавалі старонкі ў ФБ і Вконтакте пра гэта мерапрыемства, а таксама многія іншыя рэсурсы, якія пісалі пра яго.

Арганізатараў назвалі здраднікамі радзімы, платныя тролі атрымалі падрады на барацьбу з прыхільнікамі Марша. «Дарэчы, з лексікону зомбаканалаў зніклі дэфініцыі аб «прыхільніках федэралізацыі ва Украіны. Цяпер яны апалчэнцы», — адзначае ў сваім Фэйсбуку былы віцэ-прэм'ер Расіі Барыс Нямцоў.

СГ