Баевікі абстралялі калону ўкраінскіх вайскоўцаў, якая вярталася з Расіі
05.08.2014 / 09:30
Баевікі абстралялі калону бяззбройных украінскіх вайскоўцаў 72 брыгады (195 чалавек), якія вярталіся з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр АТА ў аўторак раніцай.
«Баевікі верагодна ведалі пра маршрут перамяшчэння калоны. Іх подлы напад накіраваны на дыскрэдытацыю камандавання сіл АТА і кіраўніцтва дзяржавы», - сказана ў паведамленні.
Іншых падрабязнасцей у АТА не прыводзяць.