Японія ўводзіць санкцыі супраць Расіі

05.08.2014 / 09:33

Кабінет міністраў Японіі афіцыйна ўхваліў санкцыйны спіс у дачыненні да Расіі з-за ўкраінскага крызісу. 

У санкцыйны спіс увайшлі 40 чалавек, якія, на думку японскіх міністраў, «непасрэдна звязаныя з анексіяй Крыма і дэстабілізацыяй становішча ва Украіне».

Сярод іншых у спісе былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч і прадстаўнікі кіраўніцтва Крыма.

Акрамя таго, у санкцыйных спіс увайшлі дзве крымскія кампаніі - «Чарнаморнафтагаз» і «Феадосія».

Аб увядзенні санкцый у дачыненні Расіі кабінет міністраў Японіі абвясціў яшчэ на мінулым тыдні.