Насельніцтва Луганска скарацілася ўдвая

05.08.2014 / 12:16

За час працы зялёнага калідора ў Луганску зону антытэрарыстычнай аперацыі пакінулі 1-2 тыс чалавек.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала «112 Украіна» заявіў намеснік дырэктара дэпартамента Луганскага гарсавета па пытаннях унутранай і інфармацыйнай палітыкі Аляксандр Савенка.

«На сёння з 460-470 тыс насельніцтва ў горадзе застаецца каля 250 тыс чалавек, гэта людзі, якія па нейкіх прычынах не выехалі з горада.

За ўвесь час працы калідораў, з іх дапамогай Луганск пакінулі 1-2 тыс. чалавек», — распавёў чыноўнік.

Савенка удакладніў, што гуманітарны калідор працягвае працаваць, але дзейнічае ён у аднабаковым парадку.

Vesti.ua