Лукашэнка патрабуе штрафаваць: Не дай бог, калі ў небяспечны час развялі ў лесе вогнішча
05.08.2014 / 14:10
Аляксандр Лукашэнка папярэджвае пра персанальную адказнасць на ўсіх узроўнях за выкананне супрацьпажарных мер у цяперашніх няпростых умовах надвор'я.
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе аб мерах па пажарнай бяспецы ляснога фонду, зямель сельскагаспадарчага прызначэння і тарфянікаў.
«Сёння-заўтра на планёрках давядзіце мае патрабаванні, — запатрабаваў ён. — Калі нават пойдуць дажджы, гэта не значыць, што сітуацыя стабілізуецца. І звярніце асаблівую ўвагу не столькі на прапаганду, а на патрабавальнасць да насельніцтва.
Яны павінны заплаціць кругленькую суму, калі пайшлі ў лес і, не дай бог, у гэты небяспечны час развялі там вогнішча».
«Самае галоўнае - не дапусціць расхлябанасці з боку людзей», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.
Глядзі таксама: Па ўсёй тэрыторыі Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў