У Мінску разгоняць 20 стыхійных базарчыкаў
06.08.2014 / 09:29
Стыхійныя рынкі будуць разганяць, а парушальнікаў пакараюць штрафам. Зараз у Мінску каля 20 такіх месцаў.
Агародніна, садавіна, адзенне… Пляцоўка ля станцыі метро Каменная Горка - класічны стыхійны рынак.
Нявыплата падаткаў — толькі частка парушэнняў. Пытанні выклікаюць паходжанне і якасць тавараў, а таксама зручнасць перамяшчэння мінчан, сцвярджаюць улады.
Летась толькі ў Фрунзенскім раёне за несанкцыянаваны гандаль затрымалі больш за 200 чалавек. Але сумы штрафаў - ад 70 да 300 тысяч рублёў — не палохалі прадаўцоў. Таму меры ўздзеяння прапануюць зрабіць больш жорсткімі.
Ніна Емяльянава, начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінскага гарвыканкама, кажа: «Мы звярнуліся ў Мінгандаль з просьбай унесці змяненні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і ўстанавіць штраф ад 5 да 10 базавых велічынь. Плюс прадугледзець канфіскацыю тавараў, якія рэалізуюцца незаконным шляхам».