У Пухавіцкім раёне 87-гадовы мужчына зваліўся ў калодзеж і загінуў

06.08.2014 / 10:23

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі.

Выпадак адбыўся ў Рудзенску. 

Мужчына, набіраючы ваду, страціў раўнавагу і зваліўся ў калодзеж глыбінёй 5 м на тэрыторыі прыватнага падворка.

«Калі работнікі МНС пры дапамозе выратавальнай вяроўкі вынялі яго, але ён быў ужо мёртвым», — адзначылі ў міністэрстве.