За апошні месяц над полацкім гарвыканкамам двойчы лунаў бел‑чырвона‑белы сьцяг

абноўлена камэнтаром: Сьцяг быў вывешаны таксама ў Берасьці над вакзалам

Учора позна вечарам невядомыя расьпісалі сьцены полацкага гарвыканкаму.

27.11.2007 / 15:39

Учора позна вечарам невядомыя расьпісалі сьцены полацкага гарвыканкаму гарвыканкаму. Пра гэта «НН» паведаміў палітык Павал Севярынец.

Павал кажа, што на будынку зьявіліся надпісы «Нас не спыніць» і «Малады фронт». Міліцыя затрымала Кацярыну Салаўёву, на якую склалі адміністрацыйны пратакол. Дзяўчыну палохаюць выключэньнем з Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе яна навучаецца.

За апошні месяц акцыі "Маладога фронту" ў Полацку двойчы канчаліся вывешваньнем нацыянальнага сьцягу над гарвыканкамам.

ЗП