СМІ паведамляюць пра адстаўку лідара ЛНР Болатава

14.08.2014 / 11:14

Кіраўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі (ЛНР) Валерый Болатаў падаў у адстаўку,

паведамляе Vesti.ua са спасылкай на крыніцу ў Луганскам гарсавеце. Месца Болатава зойме міністр абароны ЛНР Ігар Платніцкі.

Тыдзень таму з пасады прэм'ер-міністра Данецкай народнай рэспублікі сышоў Аляксандр Барадай, яго пасаду заняў адзін з лідараў г.зв. апалчэння Аляксандр Захарчанка.

Новы кіраўнік ЛНР Ігар Платніцкі.

50-гадовы Платніцкі ў савецкай арміі быў маёрам. У незалежнай Украіне спачатку займаўся бізнэсам (ягоная фірма валодала аўтазапраўкай у Луганску), а пасля ён заняў хлебнае ў януковіцкай сістэме месца інспектара Інспекцыі па абароне правоў спажыўцоў.

Пасля абвяшчэння Луганскай народнай рэспублікі інспектар стане міністрам абароны. А пасля дэцерцірства самаабвешчанага прэм'ера Болатава яму будзе прапанавана ўзначаліць утварэнне, якое ўкраінскія ўлады лічаць тэрарыстычным.