Расійскі гуманітарны канвой накіраваўся з Варонежа ў Луганск

14.08.2014 / 11:32

Расійскі «гуманітарны канвой» пераначаваў на ваенным палігоне ў Варонежы і ў чацвер раніцай адправіўся ў напрамку Луганска.

Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press.

Паводле паведамлення, калона мае намер перасячы ўкраінскую мяжу ў месцы, якое кантралюецца баевікамі.

Агенцтва адзначае, што такім чынам Расія праігнаравала папярэднюю дамоўленасць што грузавікі прыбудуць у пункт пропуску ў Харкаўскай вобласці, падкантрольны украінскім сілам, дзе іх маглі б праінспектаваць прадстаўнікі Чырвонага крыжа.