Рагозін: Расія не хоча апускаць «жалезную заслону»

14.08.2014 / 11:58

Расія не імкнецца апусціць «жалезную заслону» і гатовая да супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі, заявіў віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін.

«У нас, вядома, не стаіць задача ўвесці краіну ў самаізаляцыю, апусціць» жалезную заслону». Для тэхналогій, нават не абароны, гэта была б катастрофа», — цытуе яго агенцтва ІТАР-ТАСС.

У той жа час, па словах чыноўніка, імпартазамяшчэнне ў абаронна-прамысловым комплексе атрымаецца ажыццявіць за два-тры гады.

Адмова ад ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расіяй перш за ўсё нашкодзіць Украіне, мяркуе Рагозін.