Зюганаў: Для Расіі ліберальная мадэль супрацьпаказана. Арктыка — наша будучыня
14.08.2014 / 13:23
Пра гэта кіраўнік КПРФ заявіў сёння, выступаючы ў крымскай Ялце, перад Пуціным на выязной сустрэчы Дзярждумы.
Зюганаў, у прыватнасці, сказаў: «Нам трэба падумаць аб новым эканамічным курсе. Для Расіі ліберальная мадэль супрацьпаказаная. Яна заганная».
«Арктыка — наша будучыня», — дадаў ён.
Зюганаў таксама падзякаваў Пуціну за жорсткую палітыку ў дачыненні да Захаду і назваў кіеўскіх палітыкаў зграяй.
«У верасні выбары. А мы б паплавалі яшчэ. Давайце перанясем выбары на кастрычнік», — прапанаваў Зюганаў