Жырыноўскі заявіў, што прыйшоў час ставіць пытанне аб адраджэнні Імперыі, і прапанаваў Пуціну стаць Вярхоўным кіраўніком
14.08.2014 / 13:30
Аб гэтым кіраўнік ЛДПР заявіў сёння ў Ялце, выступаючы перад Пуціным і дэпутатамі Дзярждумы. Тэкставую трасляцыю вядзе тэлеканал «Дождь».
«Выбары наогул не патрэбныя. Гэта прафанацыя», — мяркуе ён.
«Наша эканоміка можа быць толькі мілітарызаваная. Але я не заклікаю да вайны», — сказаў Жырыноўскі.
«Мілітарызацыя, прапаганда — гэта наш шлях».
Жырыноўскі прапануе сцягнуць да межаў Расіі войскі, каб увесь свет баяўся.
Жырыноўскі заклікаў сябраваць з мусульманскім светам і прапанаваў Пуціну новую пасаду — Вярхоўны кіраўнік.
Тэлеканал «Дождь» зазначае, што Пуцін і Мядзведзеў пасміхаюцца.
Жырыноўскі прапанаваў выпускаць з турмаў людзей, каб ішлі бараніць Луганск і Данецк.
«Неужели не могут наши командиры, чужие изорвать мундиры о русские штыки», — прачытаў верш Жырыноўскі.