Вярхоўная Рада прыняла закон аб санкцыях супраць Расіі

14.08.2014 / 13:56

Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон, які прадугледжвае магчымасць увядзення супраць Расіі больш за 20 відаў санкцый, уключаючы спыненне транзіту энергарэсурсаў.

Урад Украіны ў мінулую пятніцу ўхваліў законапраект «Аб санкцыях». Рада ў аўторак прыняла дакумент у першым чытанні.

Прыняцце гэтага дакумента не азначае аўтаматычнага ўводу спецыяльных эканамічных і абмежавальных мер, ствараючы толькі прававую аснову для іх увядзення.

Дакумент дасць магчымасць блакаваць актывы, абмяжоўваць гандлёвыя аперацыі, а таксама часткова або цалкам спыняць палёты і перавозкі па тэрыторыі Украіны.

Закон таксама дазваляе ануляваць або прыпыняць ліцэнзіі на ажыццяўленне пэўнага віду дзейнасці, у прыватнасці, на карыстанне нетрамі.