Антысеміцкая выхадка здарылася ў Гродне

15.08.2014 / 08:52

Хуліганы размалявалі шыльды на алеі, пасаджанай у часе Фестывалю нацыянальных меншасцяў. У прыватнасці, на шыльдзе каля дрэва, высаджанага габрэямі, накрэмзалі свастыку.

Непатрэбства першым заўважаў гродзенскі ўніяцкі святар Андрэй Крот. Фоты ён змясціў у сваім Фэйсбуку.

Размалявалі шыльды не толькі жыдам, але і іншым народам.