РНБА: Баевікі на ўсходзе Украіны выкралі 1000 чалавек дзеля выкупу
17.08.2014 / 14:48
Тэрарысты выкрадаюць мірных грамадзян з мэтай атрымання выкупу. Пра гэта заявіў на брыфінгу спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.
«За мінулыя суткі зарэгістравана выкраданне тэрарыстамі васьмі грамадзян. Трох — у Луганскай вобласці, трох — у Харкаўскай і двух — у Данецкай. У цэлым за ўвесь перыяд правядзення АТА тэрарыстамі выкрадзеныя або захопленыя 1009 чалавек», — адзначыў ён.
Таксама Лысенка адзначыў, што на падкантрольных баевікам тэрыторыях Данбаса тэрарысты працягваюць прымусовую «мабілізацыю», спрабуючы папоўніць свае шэрагі за кошт мясцовага насельніцтва.