Ультрас кіеўскага «Дынама» спалілі сцяг Расіі 

17.08.2014 / 21:33

Ультрас кіеўскага «Дынама» спалілі сцяг Расіі падчас матчу каманды супраць марыупальскага «Іллічоўца». Паядынак праходзіў на «Алімпійскім» у Кіеве. Фанаты падпалілі трыкалор у першым тайме.

Таксама ультрас выканалі вядомы хіт пра прэзідэнта Расіі Уладзімір Пуціна, скандавалі «Хто не скача, той маскаль», спявалі патрыятычныя песні.