Першыя КамАЗы «гуманітарнага канвою» вярнуліся ў Расію
23.08.2014 / 11:21
Першыя расійскія КамАЗы са складу гуманітарнага канвою вярнуліся з Луганска ў Расію.
Як паведамляюць карэспандэнты, у суботу раніцай пафарбаваныя ў белы колер грузавікі прыбылі ва ўкраінскі пункт пропуску «Ізварын», што знаходзіцца пад кантролем прарасейскіх сепаратыстаў, а потым пераехалі на расійскі КПП «Данецк».
Згодна з паведамленнямі, больш за 220 грузавікоў у пятніцу прыехалі ў Луганск - пасля таго як расейскія ўлады вырашылі адправіць аўтакалону праз мяжу без ўзгаднення з уладамі Украіны і Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа.
У Кіеве такі крок назвалі уварваннем, а ЕС і ЗША заявілі, што самавольнае перасячэння калонай мяжы стала небяспечнай эскалацыяй канфлікту.