СБУ заявіла пра захоп 10 расійскіх дэсантнікаў

26.08.2014 / 07:42

Служба бяспекі Украіны сцвярджае, што яе супрацоўнікі затрымалі недалёка ад мяжы з Расіяй 10 расійскіх дэсантнікаў з дакументамі і зброяй.

«Паблізу населенага пункта Зеркальны Амвросіеўскага раёна Данецкай вобласці агульная аператыўная група УС Украіны і СБУ затрымала 10 ваеннаслужачых 331-га палка 98-й Свірскай дывізіі паветрана-дэсантных войскаў узброеных сіл РФ (в\ч 71211). Расейскія вайскоўцы затрыманыя з асабістымі дакументамі і зброяй», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце ведамства.

Якія-небудзь дакументальныя пацверджанні гэтай інфармацыі на сайце СБУ не апублікаваныя. Змешчаны толькі фатаграфіі затрыманых

СБУ: Архипов Сергей Александрович

СБУ: Горяшин Андрей Валерьевич

Раней расейскія ўлады неаднаразова адхілялі заявы ўкраінскага боку аб удзеле расійскіх вайскоўцаў у канфлікце на ўсходзе Украіны.