Вялікія сілы АТА трапілі ў акружэнне пад Ілавайскам

26.08.2014 / 10:29

Камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка паведамляе, што сілы АТА трапілі ў акружэнне ля горада Ілавайск у Данецкай вобласці.

Заблакаваныя вайскоўцы ў раёне Старабешывага і Куцейнікава.

Ён сцвярджае, што некалькі груп узброеных сіл пакінулі пазіцыі.

Паводле яго звестак, каля Ілавайска знаходзяцца часткі батальёна Нацгвардыі «Данбас», батальёнаў МУС «Днепр», «Херсон», «Свіцязь», «Міратворац» і зводная рота 93 і 17 брыгад Узброеных сіл.

Напярэдадні камандзір батальёна «Данбас» праз Facebook звярнуўся да міністра абароны Валерыя Геляцея з просьбай даслаць падмацаванне.