У Мінску маршрутка сутыкнулася з грузавіком: ёсць пацярпелыя

26.08.2014 / 14:57

У Мінску на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага з вуліцай Ванеева маршрутка сутыкнулася з МАЗам.

Пра гэта паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ РУУС Ленінскага раёна Таццяна Красій.

«У маршрутцы знаходзіліся пяць чалавек. Двое з іх абышліся лёгкімі ўдарамі, шпіталізацыя не спатрэбілася», - адзначыла старшы інспектар.

Прычына здарэння выяўляецца. «Нехта з кіроўцаў праехаў на чырвонае святло. Абодва адмаўляюць сваю віну. Для ўстаноўкі ўсіх абставінаў будзе праводзіцца дадатковая праверка, апытаныя сведкі, вывучацца відэазапісы камер назірання», - дадала Таццяна Красій.