Віцэ-прэм'ер Расіі Дварковіч назваў умовы адмены харчовага эмбарга 

27.08.2014 / 16:24

Віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч агучыў умовы адмены абмежавання на імпарт прадуктаў.

Па словах віцэ-прэм'ера, прадуктовае эмбарга будзе адменена, калі Расія зразумее, што пагрозы нацыянальнай бяспецы больш няма.

«Эканамічныя меры ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ўведзены ў мэтах нацыянальнай бяспекі», — нагадаў Дварковіч.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што Расія пры прыняцці рашэння аб адмене абмежавання на імпарт прадуктаў будзе ўлічваць, як дзейнічаюць замежныя партнёры.