Украінскую лётчыцу Саўчанку пакінулі пад арыштам да канца кастрычніка
27.08.2014 / 17:24
kommersant.ru
Савецкі раённы суд Варонежа пакінуў украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку пад вартай да 30 кастрычніка.
Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Інтэрфакс» з залы суда. Раней пра гэты тэрмін прасіла следства.
Адвакат лётчыцы Марк Фейгін, у сваю чаргу, хадайнічаў перад судом, каб яго падабаронную адпусцілі пад заклад у адзін мільён расійскіх рублёў.