Камандзір «Данбаса»: Штурмавыя групы рушылі на Ілавайск, дзе знаходзяцца ў акружэнні ўкраінскія часткі
27.08.2014 / 19:17
Пра гэта камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка напісаў а 19:00 у сваім фэйсбуку:
«Ёсць інфармацыя аб пачатку руху калон і штурмавых груп у бок Ілавайска. Радыёперахопы сепараў пацвярджаюць. Сувязі з горадам пакуль няма, камандаванне і байцы «Данбаса» пакуль пацвердзіць не могуць (сувязь). Лёд крануўся. Буду трымаць усіх у курсе. … Дзякуй сябры за ўсё».
Нагадаем, што раней паведамлялася, што ў панядзелак украінскія падраздзяленні трапілі ў акружэнне пад Ілавайскам і прасілі дапамогі.