БЧ прадоўжыла продаж білетаў на цягнік Мінск — Сімферопаль з 17 верасня

27.08.2014 / 19:43

Раней паведамлялася, што продаж праязных дакументаў на гэты цягнік будзе ажыццяўляцца на даты да 15 верасня.

Як паведамілі ў прэс-службе БЧ, восенню зменіцца расклад руху цягніка — з 17 верасня ён будзе адпраўляцца з Мінска па няцотных днях, а з Сімферопаля — з 18 верасня па цотных. 

Час адпраўлення і прыбыцця цягніка застаецца без змяненняў. Са станцыі Мінск-пасажырскі ён будзе адпраўляцца ў 07.45 і прыбываць на станцыю Сімферопаль-пасажырскі ў 13.05 наступнага дня. У зваротным напрамку састаў адпраўляецца з Сімферопаля ў 19.20 і прыбывае ў Мінск у 23.17 наступнага дня.