Абама ляціць у Талін: сустрэнецца з прэзідэнтамі балтыйскіх краін

27.08.2014 / 20:57

washington post

Згодна з апублікаванай міністэрствам замежных спраў Эстоніі праграмай афіцыйнага візіту прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў Талін, амерыканскі лідар павінен прыбыць у Эстонію ноччу 3 верасня.

Пасля прызямлення прэзідэнцкага самалёта Air Force One Барак Абама накіруецца ў гасцініцу ў цэнтры Таліна.

Днём ён сустрэнецца з прэзідэнтам Эстоніі Тоомасам Хендрыкам Ільвесам і прэм'ер-міністрам Тааві Рыйвасам, і таксама лідарамі Латвіі і Літвы.

Барак Абама падчас візіту ў Эстонію таксама выступіць з адкрытай прамовай у канцэртнай зале Nordea пасля абеду і сустрэнецца з эстонскімі і амерыканскімі вайскоўцамі, якія знаходзяцца на авіябазе Эмары пад Талінам.

У другой палове дня прэзідэнт ЗША вылеціць ва Уэльс на саміт НАТА, які пройдзе 4-5 верасня.