Кіраўнік МЗС Швецыі: На ўсходзе Украіны ідзе вайна паміж расійскай і ўкраінскай арміяй

27.08.2014 / 22:40

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Швецыі Карл Більт заявіў, што на Усходзе Украіны ваююць вайскоўцы Украіны і Расіі.

Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter.

«Відавочна, што зараз мы назіраем за баямі паміж рэгулярнай арміяй Украіны і рэгулярнай арміяй Расіі на Усходзе Украіны. Існуе вызначэнне гэтага», — адзначыў міністр.