У Кіеве работнік пракуратуры і следчы абрабавалі ювелірную краму на 2 млн даляраў ВІДЭА
28.08.2014 / 09:54
У Кіеве праваахоўнікі, сярод якіх быў работнік пракуратуры, абрабавалі ювелірную краму «Граф», што на вуліцы Гарадзецкага.
Зламыснікі вынеслі каштоўнасцей на агульную суму 20 тысяч даляраў і 1,2 млн еўра.
Пра гэта падчас брыфінгу распавёў Генеральны пракурор Віталь Ярэма, паведамляе сайт Генпракуратуры.
Паводле яго слоў, рабавалі магазін праваахоўнікі Пячэрскага райупраўлення міліцыі разам з супрацоўнікамі раённай пракуратуры пад выглядам ператрусу.
Разышоўшыся па службовых памяшканнях, гэтыя асобы пачалі па кішэнях хаваць грошы, каштоўнасці і гадзіннікі.
Факт злачынства зафіксавалі камеры назірання, якіх у краме было 26 відэакамер. 11 з іх на момант рабавання працавалі і фіксавалі ўсе дзеянні так званай следчай групы.