У Днепрапятроўску на Радзе абароны плануюць увесці «план Б»

28.08.2014 / 13:41

У Днепрапятроўску збіраецца пасяджэнне Рады абароны рэгіёну. Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў намеснік губернатара Днепрапятроўскай вобласці Барыс Філатаў.

У сваю чаргу намеснік губернатара Святаслаў Алійнік растлумачыў, што ў Раду абароны вобласці, якая будзе склікана ў бліжэйшыя гадзіны, уваходзяць кіраўнікі сілавых органаў вобласці і воінскіх падраздзяленняў і ваенкаматы.

На пасяджэнне таксама запрошаны кіраўніцтва Запарожскай АДА і штабы нацыянальнай абароны.

«Плануецца ўвядзенне плана «Б». Падрабязнасці не выдаюцца. Інфармацыя часткова будзе апублікаваная пасля пасяджэння Рады», - растлумачыў Алійнік.