Расійскія СМІ: Захоплены аэрапорт Луганска
31.08.2014 / 23:22
Расійскія СМІ паведамілі пра захоп аэрапорта Луганска. Украінскія дэсантнікі і Нацыянальная гвардыя абаранялі яго з красавіка ў атачэнні. У ліпені—жніўні блакада аэрапорта была прарваная, украінскія войскі акружылі Луганск. Аднак у другой палове жніўня ў Данбас былі перакінутыя рэгулярныя часці расійскай арміі.
Міністр абароны Украіны Валерый Гелятэй заявіў, што цяжкі бой у раёне аэрапорта Луганска працягваецца.
У той жа час ёсць пацверджаная інфармацыя аб захопе расійскімі войскамі шматлікіх населеных пунктаў, раней вызваленых украінцамі.