Сёння ў Мінску пройдзе вечарына памяці Генадзя Бураўкіна

02.09.2014 / 10:27

Вечарына памяці Генадзя Бураўкіна пройдзе ў актавай зале Палаца мастацтваў у Мінску (вул. Казлова, 3).

У вечарыне возьмуць удзел яго сябры і калегі, у тым ліку Уладзімір Някляеў, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Віктар Казько, Леанід Дранько-Майсюк, Уладзімер Арлоў.

Пачатак а 19.00.