Першая паласа «Нью-Ёрк таймс» 75 гадоў таму: «Гітлер заяўляе, што хоча міру і калідора да Данцыга» ФОТАФАКТ
02.09.2014 / 15:58
Першая паласа «Нью-Ёрк таймс» 75 гадоў таму. «Гітлер заяўляе Парыжу, што яму патрэбен калідор да Гданьска. На думку Берліна, дзверы для мірнага вырашэння застаюцца адкрытымі».
28 жніўня 1939 года. Праз тры дні Трэці рэйх нападзе на Польшчу. Пачнецца Другая сусветная вайна, загіне больш за 60 млн чалавек.