З'явілася ВІДЭА, як сілы АТА прарываюцца на аўтамабілі пад шквальным агнём з-пад Ілавайска

асцярожна, нецэнзурная лексіка

02.09.2014 / 23:03

Апублікаваны відэазапіс, на якім калона сіл АТА прарываецца з Ілавайска. На знятых кадрах зафіксаваны камандзір батальёна «Днепр-1» Юрый Бяроза, які знаходзіцца ў браніраваным аўтамабілі.

На відэа паказана, як ўкраінская калона пры перамяшчэнні падвергнулася масіраванаму абстрэлу, адна з куль прабіла шкло аўтамабіля, таксама былі чуваць гукі траплення куль у корпус машыны.