Запарожжа рые акопы: Хай таварыш Пу прыходзіць, мы яго сустрэнем
05.09.2014 / 07:48
Гарадскія ўлады вырашылі паследаваць прыкладу Бярдзянска і Марыупаля.
4 верасня падчас мітынгу на плошчы Маякоўскага губернатар Запарожскай вобласці Валерый Баранаў паведаміў пра тое, што ўжо на гэтых выхадных запарожцы пачнуць капаць акопы, паведамляе Z-city.
Гараджане ўспрынялі гэтую ідэю апладысментамі.
Камандзір запарожскага батальёна тэрытарыяльнай абароны Аляксандр Лобас распавёў, што ў суботу, у 8.00 ля Запарожскай адміністрацыі збіраюцца ўсе ахвотныя, якія хочуць дапамагчы ў арганізацыі ўстаноўкі збудаванняў на падыходзе да горада, а менавіта, у капанні акопаў.
«Мы пакажам таварышу «Пу», што Запарожжа гатова яго сустракаць!», — заявіў Аляксандр Лобас.