Удава забітага ва Украіне расійскага дэсантніка сапсавала інтэрв'ю НТВ

05.09.2014 / 08:51

Яна адмовілася казаць, што ўкраінскія СМІ распаўсюджваюць хлуслівую інфармацыю.

Прадзюсарка службы навін НТВ Крысціна Гершвільд спрабавала атрымаць інтэрв'ю ва ўдавы загінулага ва Украіне вайскоўца Захара Тыміна. Яна хацела выкрыць украінскія СМІ, якія паводле яе версіі, распаўсюджваюць «хлуслівую інфармацыю аб удзеле салдат РФ у ваенным канфлікце ў Данбасе».

Скрыншоты размовы выклала ў «Фэйсбуку» праваабаронца Алена Васільева.