20-гадовы хлопец купіў машыну, а на наступны дзень разбіўся ФОТА

Трагедыя здарылася 1 верасня каля вёскі Вялікае Сяло Свіслацкага раёна.

05.09.2014 / 09:02

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, юнак атрымаў правы кіроўцы ў лютым, а 31 жніўня купіў аўтамабіль «Аўдзі», нават не паспеў перааформіць яго на сябе яшчэ. 1 верасня ён паехаў з братам на работу і не даў рады кіраванню. Машына вылецела з дарогі ў левы кювет і ўрэзалася ў старую бярозу.

Ратавальнікі вызвалілі пацярпелых, якіх заціснула ў салоне. Аднак кіроўца на месцы аварыі памёр. Ягоны брат на заднім сядзенні застаўся жывы.