Расія забараніла ўвоз украінскіх кандытарскіх вырабаў

05.09.2014 / 09:28

«У прадукцыі АТ «ВА «Конці» і кампаніі «АВК» (Украіна), выяўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства ў галіне абароны правоў спажыўцоў», - паведамляецца на партале Расспажыўнагляду.

Прадукцыя гэтых украінскіх кампаній не адпавядае патрабаванням, што прад'яўляюцца да маркіроўкі.

Варта адзначыць, што галоўны офіс кампаніі «Конці» знаходзіцца ў Данецку, пад яе брэндам выпускаюцца кандытарскія вырабы на фабрыцы ў Курску.