Пуцін узнагародзіў загінулага журналіста Сценіна ордэнам Мужнасці

05.09.2014 / 09:43

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сваім указам пасмяротна ўзнагародзіў ордэнам Мужнасці спецыяльнага фотакарэспандэнта МІА «Россия сегодня» Андрэя Сценіна, які загінуў на Украіне. Як адзначаецца ва ўказе, ўзнагарода прысвоена яму «за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні прафесійнага абавязку.

Раней у тэлеграме з спачуваннямі маці загінулага кіраўнік расійскай дзяржавы падкрэсліў, што яе сын да канца выканаў свой журналісцкі і чалавечы абавязак, «зрабіў усё, каб людзі, увесь свет даведаліся праўду пра трагічныя падзеі, якія адбываюцца на данецкай зямлі».