Акупанты ў форме «Беркута»: як дэсантнікі з Ульянаўска паміраюць ва Украіне

05.09.2014 / 10:17

Расійскія дэсантнікі ўварваліся ва Украіну яшчэ зімой. Выкарыстоўваючы форму ўкраінскага падраздзялення «Беркут» яны ўдзельнічалі ў анексіі Крыма.

Затым, многія з іх адправіліся ваяваць на Данбас.

У прыватнасці, уся 31-я асобная дэсантна-штурмавая брыгада горада Ульянаўска была і ў Крыме, і на Усходзе Украіны.

Некаторыя з іх ужо мёртвыя, некаторыя пакалечаныя, астатнія зніклі без вестак, аднак у Расіі аб гэтых дэсантнікаў маўчаць.

Кантрактнік з Ульянаўска

Эдуард Шалашоў — адзін з тых, хто ўдзельнічаў у анексіі Крыма, а затым пераключыўся на Данбас. Малады хлопец з 31-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады горада Ульянаўска.

На яго старонцы вКонтакте - шмат фатаграфій з украінскімі краявідамі.

Ураджэнец Ніжняга Ноўгарада, Шалашоў прыехаў у Крым яшчэ ў сакавіку. Разам з таварышамі па службе блакаваў вайсковыя часткі, прычым, пераапрануўшыся ва ўкраінскую форму.

Пасля псеўдарэферэндуму, дэсантнік перастаў маскіравацца — на красавіцкіх фотаздымках ва ўкраінскім Сімферопалі хлопец пераапрануты ў родную расійскую форму.

Шалашоў у форме Беркута

У складзе брыгады сваёй вайсковай часткі № 73612 ён забяспечваў ваенную падтрымку сепаратыстам, казакам і крымчанам, якія праяўлялі актыўную пазіцыю па далучэнні паўвострава да Расіі.

Сябры па «Беркуту»

Яго брат па зброі і дэсантнай брыгадзе - Эдуард Ібрагімаў, таксама быў вясной у Крыме. У іх з Шалашовым у альбомах шмат агульных фатаграфій.

Эдуард удзельнічаў у захопах частак і масавых беспарадках на паўвостраве пад выглядам супрацоўніка ўкраінскага спецпадраздзялення «Беркут». Пасля анексіі АРК Ібрагімаў адправіўся на Данбас.

Яго лёс склаўся не так удала, як у цёзкі з Ульянаўска. Уступіўшы ў бой з украінскай арміяй, Эдуард Ібрагімаў загінуў. Меркавана яго на днях падстрэлілі ў баі пад вёскай Георгіеўка Луганскай вобласці.

Больш падрабязна чытайце на сайце Podrobnosti.ua