Нацгвардыя: Сілы АТА адбілі атаку пад Марыупалем

05.09.2014 / 10:25

Сілам АТА ўдалося знішчыць праціўніка, які падыходзіў у бок Марыупаля каля населенага пункта Шырокіна, паведамляе прэс-служба Нацыянальнай гвардыі Украіны.

У ходзе баявога сутыкнення, дзякуючы зладжанымі дзеянням асабовага складу падраздзяленняў АТА, праціўнік быў знішчаны, - гаворыцца ў паведамленні.

Напярэдадні баевікі так званай «ДНР» паспрабавалі ўзяць Шырокіна штурмам. Сепаратысты заявілі, што ўкраінскія падраздзяленні спрабавалі прарваць кальцо вакол Марыупаля.